Як паведаміў нспектар аддзялення агітацыі і прапаганды абласной ДАІ Ілья Помін, аварыя адбылася 18 лістапада ў 18.05 на дарозе Малеч — Горск непадалёк ад вёскі Горск.

Аўтамабілем, кіроўца якога з месца ДТЗ уцёк, быў учынены наезд на 14‑гадовую мясцовую жыхарку, якая рухалася ў сустрэчным кірунку на ровары. Ад атрыманых траўм яна памерла на месцы здарэння.

Следча‑аператыўная група выявіла вінаватага ў ДТЗ — гэта 25‑гадовы жыхар Бярозы, які кіраваў аўтамабілем «Фольксваген‑Транспарцёр». Падчас выканання плана «Перахват»

у гэты ж дзень у 22.30 аўтамабіль і кіроўца былі знойдзены ў лясным масіве блізу вёскі Боркі.

Следчым аддзяленнем Бярозаўскага РАУС распачата справа на падставе ч. 2 арт. 317 Крымінальнага кодэкса (парушэнне правіл дарожнага руху ці эксплуатацыі транспартных сродкаў). Кіроўца затрыманы.

З пачатку 2009 года на дарогах Брэсцкай вобласці зафіксавана 83 ДТЗ з удзелам дзяцей, у якіх сем непаўналетніх загінулі і 82 атрымалі траўмы рознай ступені цяжкасці.

Ларыса Шыганавая, БелаПАН

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0