Афіцыйны ўзровень беспрацоўя ў Мінску на 1 лістапада склаў 0,4% эканамічна актыўнага насельніцтва. За кастрычнік гэты паказчык зменшыўся на 0,1%.

Як паведамілі ва ўпраўленні занятасці камітэта па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Мінгарвыканкама, у службах занятасці на 1 лістапада было зарэгістравана 4.769 беспрацоўных. У студзені—кастрычніку па садзейнічанне ў працаўладкаванні звярнулася 30.329 чалавек. На пастаянную ці часовую працу працаўладкавана 15.953 чалавекі, з іх 6.041 зарэгістраваны беспрацоўны атрымаў пастаянную працу.

На часовую працу ў вольны ад вучобы час працаўладкавана 8.467 чалавек. На прафесійную падрыхтоўку, перападрыхтоўку і павышэнне кваліфікацыі накіравана 2.230 беспрацоўных. У грамадскіх работах узялі ўдзел 4.388 чалавек, у тым ліку 2.573 беспрацоўных.

Колькасць вакансій на прадпрыемствах горада на 1 лістапада склала 13.536, у тым ліку для рабочых — 9.742.

Сярэдні памер дапамогі па беспрацоўі ў кастрычніку складаў 36,4 тыс. рублёў.

Найбольш запатрабаванымі спецыялістамі ў сталіцы з’яўляюцца электрыкі‑электраманцёры, грузчыкі, прыбіральшчыкі, медыцынскія сёстры, санітары, лекары‑тэрапеўты, міліцыянеры, вадзіцелі аўтобуса, бетоншчыкі, муляры, выхавальнікі, кандуктары, краўцы‑швачкі, афіцыянты, начальнікі аддзелаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?