Яшчэ надоечы часопіс People выйшаў з тварам актора Роберта Пэтынсана на вокладцы і надпісам «Самы сэксуальны мужчына ў свеце». Ну вось, а сёння Роберт ужо не самы: праз якія суткі People робіць іншае агалошанне. Цяпер самым вабным і жаданым паводле часопісу лічыцца Джоні Дэп.

46-гадовы Дэп дастаў гэтае званне ў другі раз (упершыню ў 2003). Ён забраў карону ў леташняга пераможцы актора Г'ю Джэкмана («Людзі Х») . На шостым месцы Дэйвід Бекхем. Небарака Роберт Пэтынсан (цяпер у кінатэатрах ідзе вампір-стужка «Прыцемкі.Сага. Поўня» з яго удзелам) атрымаў толькі 15 месца.


Пэтынсан. Зазірне сонца і ў яго аконца

Да Дэпа двойчы гэтым тытулам валодалі толькі Джордж Клуні і Брэд Піт.

Паглядзець слайд-шоў з сотняй самымі сэксуальных мужчынаў планеты можна на старонцы часопіса People.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?