Паводле прагнозу Рэспубліканскага гідраметэацэнтра, 20 лістапада ў Беларусі будзе воблачна з праясненнямі. Часам невялікія ападкі, пераважна дождж. Месцамі туман. Вецер заходні 4—9 м/с, уначы па ўсходзе парывы да 14 м/с. Тэмпература паветра ўначы ад 0 да плюс 6°С, на паўднёвым захадзе да плюс 8°С, удзень плюс 4—10°С.

У Мінску 20 лістапада воблачна з праясненнямі. Часам невялікія ападкі (пераважна дождж), слабы туман. Вецер заходні 4—9 м/с. Тэмпература паветра ўначы плюс 2—4°С, удзень плюс 6—8°С.

У наступныя двое сутак, 21—22 лістапада, у Беларусі чакаецца воблачна з праясненнямі. 21 лістапада ўначы ва ўсходніх раёнах, удзень месцамі кароткачасовыя дажджы. У асобных раёнах туман. Вецер паўднёва‑заходні, заходні 5—10 м/с, па поўначы парывы да 14 м/с. Тэмпература паветра ўначы ад 0 да плюс 6°С, удзень плюс 5—11°С. 22 лістапада пераважна без ападкаў, толькі ўначы па паўночным усходзе краіныі, а днём па Гродзенскай вобласці месцамі невялікі дождж. Уначы і раніцай у асобных раёнах туман. Вецер паўночна‑заходні, заходні 4—9 м/с, уначы па поўначы парывы да 14 м/с. Тэмпература паветра ўначы ад 0 да плюс 5°С, удзень ад плюс 3°С па паўночным усходзе да плюс 10°С па паўднёвым захадзе.

У Мінску 21 лістапада воблачна з праясненнямі. Уначы без істотных ападкаў, удзень магчымы невялікі кароткачасовы дождж. Слабы туман. Вецер заходні, паўднёва‑заходні 5—10 м/с. Тэмпература паветра ўначы плюс 2—4°С, удзень каля плюс 7°С.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?