а ў першым паўгоддзі 2010 года працэнтныя стаўкі на беларускім рынку выйдуць на дакрызісны ўзровень.

Пра гэта заявіў старшыня Нацбанка Пётр Пракаповіч у ходзе даклада Аляксандру Лукашэнку 19 лістапада, паведаміла прэс-служба прэзідэнта.

Паводле слоў Пракаповіча, у студзені—кастрычніку 2009 года выкананы ўсе паказчыкі Асноўных кірункаў грашова-крэдытнай палітыкі Беларусі.

Стабільным застаецца курс нацыянальнай валюты, які ў дачыненні да кошыка замежных валют вагаецца ў межах аб'яўленага калідора +/-10%.

Міжнародныя рэзервовыя актывы Беларусі, разлічаныя ў адпаведнасці з метадалогіяй МВФ, павялічыліся з 3,1 млрд. долараў ЗША на 1 студзеня да 4,43 млрд. на 1 лістапада. Чакаецца, што на 1 студзеня 2010 года яны складуць не менш чым 5 млрд. долараў.

Пракаповіч таксама праінфармаваў, што ў Беларусі закончыла работу чарговая місія МВФ па праграме stand-by. На 1 кастрычніка Нацыянальны банк выканаў усе паказчыкі па гэтай праграме. Вынікі работы місіі ў найбліжэйшы час будуць разгледжаны на пасяджэнні Савета дырэктараў МВФ. «Мы ўпэўнены ў тым, што чарговая транша крэдыту МВФ будзе атрымана ў снежні», — сказаў кіраўнік Нацбанка.

Паводле яго слоў, банкаўская сістэма сёлета забяспечвае неабходнае крэдытаванне эканомікі.

Гэты паказчык у параўнанні з 1 лістапада 2008 года павялічыўся больш чым у 1,4 разу, ільготнае крэдытаванне жылля — у 1,7 разу.

Лукашэнка даручыў Нацбанку забяспечыць выкананне Асноўных кірункаў грашова-крэдытнай палітыкі Беларусі ў цэлым па годзе і запатрабаваў ужо ў найбліжэйшы час разам з урадам завяршыць работу над праектам прагнозу сацыяльна-эканамічнага развіцця на 2010 год, праектам бюджэту і Асноўных кірункаў грашова-крэдытнай палітыкі. Пракаповіч адзначыў, што ўсе даручэнні Лукашэнкі па гэтых дакументах выкананы, і не пазней як 23 лістапада яны будуць унесены на разгляд. Чакаецца, што канчатковае рашэнне па дакументах будзе прынята на наступным тыдні. «Нам вельмі важна ўжо ў гэтым месяцы атрымаць прагнозныя паказчыкі сацыяльна-эканамічнага развіцця на 2010 год, а таксама па асноўных кірунках грашова-крэдытнай палітыкі, каб як мага хутчэй пачынаць канкрэтную работу па іх рэалізацыі», — сказаў Пракаповіч.

Плануецца, што ў названых дакументах будуць замацаваны паказчыкі, якія забяспечаць выкананне пяцігадовай праграмы сацыяльна-эканамічнага развіцця краіны на 2006—2010 гады.

У прыватнасці, прырост ВУП павінен скласці не менш чым 11%, інфляцыя — у межах 8—10%.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?