Пара ільвоў у заапарку горада Ліберэц, загрызлі рэдкую белую тыгрыцу. Дарэчы, заапарк у Ліберцы — адзіны ў краіне, дзе жывуць белыя тыгры.
14‑гадовы леў Султан і яго 11‑гадовая сяброўка Эльза апынуліся ў вальеры, дзе знаходзілася 17‑гадовая белая тыгрыца Ізабэла. У выніку бойкі тая загінула.
Адна з магчымых прычын трагічнага выпадку ‑‑ львы пераблыталі вальеры і зайшлі ў той, у якім былі напярэдадні.
У заапарку засталіся яшчэ тры белыя тыгры.
Белыя тыгры атрымліваюць сваю унікальную афарбоўку дзякуючы рэцэсіўнаму гену, наяўнааму ў абодвух бацькоў. На дзесяць тысяч тыграў з нармальным афарбоўкай прыпадае адзін белы
0
0
0
0
0
0