У перспектыве ўезд іншагародняга транспарту ў Мінск могуць абмежаваць, каб разгрузіць насычаны аўтамабільны рух у сталіцы.

Пра гэта заявіў у пятніцу Аляксандр Лукашэнка падчас даклада яму аб перспектывах развіцця Мінска.

Як паведаміў галоўны архітэктар горада Віктар Нікіцін, імклівае павелічэнне ў Мінску аўтатранспарту прыводзіць да праблем на вуліцы як з транспартнымі заторамі, так і забруджваннем паветра.

Досвед развіцця мегаполісаў ва ўсім свеце сведчыць пра тое, што транспартная праблема павінна вырашацца своечасова. Як адзін з магчымых варыянтаў вырашэння гэтага пытання ў Мінску на перспектыву — некаторыя абмежаванні ўезду іншагародняга транспарту.

У выпадку прыняцця такога рашэння трэба будзе ствараць адпаведную інфраструктуру на ўездзе ў горад. У прыватнасці,

гаворка ідзе аб стварэнні аўтамабільных стаянак, а таксама аб забеспячэнні добра адладжанага руху гарадскога транспарту
.

Аляксандр Лукашэнка сказаў, што пры гэтым усё павінна быць зроблена з максімальным зручнасцю для людзей: «Для чалавека гэта павінна быць зручна —

прыехаў, пакінуў аўтамабіль на стаянцы, прычым за невялікія грошы, і без праблем паехаў у горад на грамадскім транспарце».

Разам з тым кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што ад будаўніцтва аўтамабільных развязак ў горадзе ўсё роўна не сысці, іх давядзецца будаваць.

У ходзе даклада размова ішла таксама аб пытаннях вынасу за межы горада прамысловых прадпрыемстваў. Не павінна адбыцца так, каб вынесеныя за межы Мінска прампрадпрыемстваў праз некалькі гадоў зноў апынуліся ў межах горада. Гаворка ішла пра тое, каб распрацаваць дакумент, у якім будзе дакладна вызначана, як разгрупавана па краіне прадпрыемства.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?