Вакол Мінска плануецца пабудаваць другую кальцавую аўтадарогу, якая злучыць магістральныя напрамкі Масква — Берлін і Вільня — Кіеў.

Адпаведная прапанова была сёння ўхвалена кіраўніком Беларусі Аляксандрам Лукашэнкам падчас даклада яму аб перспектывах развіцця горада Мінска.

«Другое кальцо мусова патрэбна, — падкрэсліў кіраўнік дзяржавы, — але гэты праект неабходна дэталёва пралічыць, каб гэта была вельмі перспектыўная, сучасная аўтадарога, якая адпавядае самым высокім стандартам.

Нешта накшталт аўтабана».

Паводле слоў Лукашэнкі, будаўніцтва новай дарогі істотна дапаможа разгрупаваць нагрузку транзітных грузавых патокаў, вынесці лагістычныя цэнтры за межы горада, а таксама пазбавіць горад ад празмернай загазаванасці.

Галоўны архітэктар Мінска Віктар Нікіцін далажыў кіраўніку дзяржавы, што на першым этапе плануецца будаўніцтва паўкальца даўжынёй 50 км, якое злучыць абодва магістральныя напрамкі.‑

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?