У Маскве забіты праваслаўны святар Данііл Сысоеў, настаяцель храма Святога Фамы.

Забойства адбылося ў царкве вечарам 19 лістапада.Невядомы ў марлевай павязцы зайшоў у храм падчас споведзі, гукнуў «Дзе Сысоеў?» і пачаў страляць у царкоўных служыцеляў. 35‑гадовы настаяцель храма Данііл Сысоеў і 41‑гадовы рэгент Уладзімір Стральбіцкі былі параненыя. Пасля гэтага злачынца зрабіў кантрольны стрэл ў галаву святара. Сысоеў памёр па дарозе ў бальніцу.

На дадзены момант, асноўная версія забоства — рэлігійная нецярпімасць, перадае радыёстанцыя «Эхо Москвы». Данііл Сысоеў актыўна займаўся місіянерскай дзейнасцю і часам дазваляў сабе даволі радыкальныя выказванні. Святару неаднаразова пагражалі. Сысоеў не выключаў, што на яго могуць здзейсніць замах:

«ужо не баюся, адбаяўся ужо гадоў пяць таму, а зараз проста прызвычаіўся жыць пад пагрозай»
— пісаў святар у сваім электронным дзённіку 9 кастрычніка гэтага году.

Патрыярх Маскоўскі і Усяе Русі Кірыл заклікаў ўстрымацца ад хуткіх абвінавачанняў ў адрас тых ці іншых асоб ці груп у сувязі з гэтым забойствам. Патрыярх таксама назваў Сысоева «спавядальнікам веры і пакутнікам».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?