Не варта пазбаўляцца даляра — лепей пакласці гэтую валюту на дэпазіт, і нейтралізаваць яе падзенне. Так раіць зрабіць эксперт праграмы «Асабісты капітал» Белсата Серж Наўродскі.

«У нашай рубрыцы мы не кажам, дзе зарабіць грошы. Мы раім як простаму беларусу выкарыстаць бягучую сітуацыю на рынку валютаў, каштоўных папераў і металаў на сваю карысць», — гаворыць эксперт праграмы.

У віртуальным інвестыцыйным пакеце «Асабістага капітала» наяўныя еўра ды даляр маюць роўныя долі, каб нейтралізаваць рызыку вагання курсаў.

Пік падзення даляра адбыўся летам 2008 году, тады за 1 еўра плацілі нават 1,59 даляра. Адной з галоўных прычынаў падзення курса амерыканскай валюты была нізкая стаўка рэфінансаваньня ФРС ды нядобрыя макраэканамічныя дадзеныя з-за акіяну ў параўнаньні з Еўропай.

Да канца 2008 году даляр адрабіў страты, падняўшыся да ўзроўню 1,25. Але з пачатку 2009 курс ізноў апускаецца. Каб нейтралізаваць гэтае падзенне, лепей даляр пакласці на валютны дэпазіт. Стаўкі па валютных укладах у Беларусі дасягаюць нават 11% — гэта самы высокі працэнт у Еўропе.

Падрабязнасці ў відэа:

Ці варта купіць кавалак беларускага завода? Ці акцыі прадпрыемстваў рэспублікі могуць стаць добрай інвестыцыяй? У якія галіны ды заводы варта ўкладацца? Дасылайце свае прапановы у каментары да гэтага відэа.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?