У Брэсце ў выніку пад’ёму грунтовы вод былі падтопленыя 200 падворкаў прыватнага жылога сектара.

Як паведаміў прэс‑сакратар Брэсцкага абласнога ўпраўлення МНС Сяргей Машноў, інфармацыя аб падтапленні прыватных жылых падворкаў Брэста паступіла да іх 21 лістапада ў 12.05. З‑за павышэння ўзроўню грунтовых вод аказаліся падтопленымі 200 падворкаў і падвалаў на сямі вуліцах. У тым ліку на Новазаводскай, Навасёлкаўскай, Новазадворскай, Нарачанскай, Прасторнай, Хрустальнай і Петрапаўлаўскай.

21—22 лістапада на месцы здарэння працавалі перасоўная помпавая станцыя і рукаўны аўтамабіль пажарнага аварыйна‑ратавальнага атрада абласнога УМНС, тэхніка дарожна‑эксплуатацыйнага прадпрыемства, брэсцкай кацельнай гаспадаркі, экскаватар мясцовага водаканала. Вада з падворкаў і падвалаў адпампаваная.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?