Верхнядзвiнскi масласырзавод першым у краiне атрымаў сертыфiкат адпаведнасцi патрабаванням Еўрасаюза па якасцi i бяспечнасцi прадукцыi — цвёрдых i паўцвёрдых сыроў.

Верхнядзвiнскi завод прайшоў сур’ёзную праверку, у прыватнасцi, былi зробленыя розныя заўвагi, каб палепшыць арганiзацыю вытворчасцi, санiтарны стан i г.д. Эксперты з Лiтвы адзначылi, што такую ж працэдуру праходзяць усе вытворчыя прадпрыемствы, якiя хочуць прадаваць прадукты харчавання ў Еўрасаюзе. Як адзначыў дырэктар арганiзацыi «LST sert» Стасiс Брэнцюс, даследаваннi праводзiлiся на працягу некалькiх месяцаў «у вельмi насычаным рэжыме».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?