У Радашкавічах (Маладзечанскі раён) 17 лістапада 26‑гадовая жанчына падчас сваркі ўдарыла свайго 27‑гадовага сабутэльніка нажом у пахвіну.

Міліцыя распачала крымінальную справу па першай частцы 147 артыкула Крымінальнага кодэкса — «Наўмыснае прычыненне цяжкага цялеснага пашкоджання».

Мужчына зайшоў да сваёй знаёмай у госці. Разам пачалі піць. У нейкі момант падчас п’янкі паміж імі ўзнікла сварка. Гаспадыня ўзяла нож і параніла свайго сабутэльніка.

Пацярпелы атрымаў пранікальнае раненне мачавога пухіра.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?