Гэтыя светлагорскія хлопцы нечакана перамаглі сёлета на фестывалі «Бардаўская восень». Сваім альбомам Re1ikt даводзяць, што яны не пустазвоны, якія з аглядкаю лабаюць пад Nirvana, Placebo ці яшчэ каго.

«Клиника» — праца самадастатковая і дарослая, хоць і з падлеткавымі тэкстамі.

Галоўная праблема Re1ikt — адсутнасць яркага хіта. У кожнай іх песеньцы можна знайсці цікавыя моманты, але цяжка вылучыць нешта адно.

З удачаў — «Осень теперь здесь» з задушэўным прыпевам, песенька з простай і вытанчанай мелодыяй «Брудная дзяўчына» (гітарны найгрыш вельмі знаёмы, здаецца, у «Лявонаў» такі быў), «Нажы» з вусцішным тэкстам: «Я хачу залезці ў цябе і памерці» і сацыяльна вострая пра светлагорскіх дзетак Light Drugs City.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?