Навошта ж нам адграбаць ад узроўню інтэграцыі?

Мядзведзеў прызнаў, што ў двухбаковых адносінах не ўсё складваецца проста, «ёсць унутраныя спрэчкі, але гэта ўсё роўна іншы ўзровень інтэграцыі». «Навошта ж нам адграбаць ад узроўню інтэграцыі? Так, саюзная дзяржава ідзе не такімі тэмпамі, як хацелася б, але ступень інтэграцыі сумесных дзеянняў значна бліжэйшая, чым проста партнёрскія адносіны», — сказаў прэзідэнт Расіі.

З гэтага пункту гледжання, паводле яго слоў, мэтазгодныя і ЕўрАзЭС, і мытны саюз. У прыватнасці, лічыць Мядзведзеў, больш цесныя саюзніцкія адносіны сыгралі станоўчую ролю ў барацьбе з эканамічным крызісам. Паводле яго слоў, у Расіі «няма ні з кім такіх адмысловых фінансавых адносін, як з Беларуссю». «Беларусь — найбуйнейшы пазычальнік расійскіх сродкаў», — сказаў Мядзведзеў і падкрэсліў, што

за апошнія два з паловай гады Беларусь атрымала ад Расіі больш як тры мільярды долараў фінансавай дапамогі.
Гэта, падкрэсліў прэзідэнт, і ёсць прыклад рэальнага напаўнення саюзніцкіх адносін.

Мядзведзеў адзначыў, што агульная падтрымка Беларусі з боку МВФ і еўрапейскіх інстытутаў «толькі набліжаецца да лічбы тры мільярды долараў».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?