Беларусь не звярталася да Расіі па дапамогу ў расследаванні шэрагу гучных злачынстваў, у тым ліку выкрадання тэлеаператара канала ОРТ Дзмітрыя Завадскага ў 2000 годзе. Пра гэта паведаміў прэзідэнт Расіі Дзмітрый Мядзведзеў 23 лістапада ў інтэрв’ю беларускім СМІ ў падмаскоўнай рэзідэнцыі «Барвіха».
«Я не ведаю, якія звароты былі да таго, але ў маю бытнасць прэзідэнтам такіх зваротаў да мяне не было», — сказаў ён.
Пры гэтым Мядзведзеў падкрэсліў, што ўсе злачынствы, учыненыя на тэрыторыі Беларусі, як і на тэрыторыі Расіі, «павінны быць расследаваны, пакуль у іх не будзе пастаўлена кропка, не знойдзены вінаватыя, не ўстаноўлена, што адбылося». «Бясспрэчна, і па гэтых злачынствах павінна быць пастаўлена кропка», — адзначыў ён.