Microsoft гатовая плаціць медыякарпарацыям, каб тыя адмовіліся супрацоўнічаць з Google і не давалі дазвол на перадрук навінаў.
Microsoft спрабуе перацягнуць аўдыторыю ў сваю пошукавую сістэму Bing.

Перадусім перамовы вядуцца з медыямагнатам Рупертам Мэрдакам. Той папярэдзіў, што неўзабаве матэрыялы з рэсурсаў, якія належаць яму, могуць знікнуць з навінных стужак. Мэрдак валодае 33% акцый кампаніі News Corp., да якой адносяцца The Wall Street Journal, The Times, The Sun, The New York Post і расійскія «Ведомости».

Microsoft жа гатовы купляць інфармацыю, а не браць яе бясплатна, каб перацягнуць да сябе інтэрнэт-аўдыторыю.
На долю пошуку Bing прыходзіцца 9,9% запытаў у інтэрнэце, у той час як паслугамі Google карыстаецца 65,4%.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?