Рада дырэктараў Банка Расіі ў аўторак прыняла рашэнне аб зніжэнні з 25 лістапада стаўкі рэфінансавання на 0,5 працэнтнага пункта — з 9,5% да 9% гадавых.

Пра гэта гаворыцца ў паведамленні ЦБ Расіі.

Адначасова зніжаюцца працэнтныя стаўкі па аперацыях Банка Расіі — на 0,5 працэнтнага пункта, піша газета.ру.

У Беларусі стаўка рэфінансавання будзе зніжана 1 снежня з 14% да 13,5%.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0