Паліцыя Рэспублікі Кіпр затрымала ў горадзе Лімасол 42 пажылыя жанчыны, якія гулялі на грошы ў покер і кункен. Узрост затрыманых — ад 75 да 95 гадоў.
Паліцыя прыбыла на месца зборкі пенсіянераў пасля скаргі суседзяў на шум. Пажылых гульцоў даставілі ў аддзяленне паліцыі, дзе ім прад’явілі абвінавачванне, а потым адпусьцілі.
Азартныя гульні на грошы на Кіпры забароненыя.
0
0
0
0
0
0