Кіраўнік Беларусі зрэагаваў на інтэрв'ю Мядзведзева раздражнёнасцю.

«Я паглядзеў стэнаграму сустрэчы Мядзведзева з нашымі журналістамі і пераканаўся, што яна была абсалютна бессэнсоўнай», — цытуе агенцтва Інтэрфакс кіраўніка Беларусі, які сустракаўся ў Менску з удзельнікамі Рады кіраўнікоў дзяржаўных інфармацыйных агенцтваў краінаў СНД.

«Запрасілі журналістаў, якія на дух не пераносяць рускага чалавека, хоць бы з намі параіліся», — грымеў Лукашэнка.

«Кажуць, што гэта сіметрычны адказ на сустрэчы Лукашэнкі з расійскімі журналістамі. пры тым, кажуць, апазіцыйнымі журналістамі… Мы праводзім гэтыя сустрэчы, каб расказаць праўду пра сябе, бо Расія стопрацэнтна ня ведае, чым жыве Беларусь».

«Я падумаў, а што гэтая сустрэча дасць?» «Мяне укалоць?

Так, я спакойна да гэтага стаўлюся, ужо уколаў хапіла. Таму гляджу, што выйшла проста пустая сустрэча, ёсць проста факт сустрэчы», — заявіў А.Лукашэнка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?