Беларускі інстытут стратэгічных даследаванняў (BISS) прэзентаваў вынікі фокус-груп на тэму «Фінансава-эканамічны крызіс у Беларусі». Лабараторыя НОВАК у час правядзення фокус-груп высвятляла меркаванне розных сацыяльных груп наконт крызіса і яго ўплыву на жыццё людзей.

«Бачны рост антаганізму ў дачыненне да канкурэнтаў па рынку працы,
 — расказвае сацыёлаг Надзея Яфімава. — У адносінах да калег з’явілася падазронасць. Перадусім выклікаюць непакой жанчыны без сям’і (яны могуць працаваць больш за сямейных), мужчыны з дзвюма спецыяльнасцямі (гэтыя выглядаюць больш прывабна за іншых супрацоўнікаў) і начальства».
У крызіс людзі разлічваюць на дапамогу родных і сяброў, а не дзяржавы, мяркуюць сацыёлагі.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?