Сяргея Грыца з Associated Press, Васіля Фядосенку з Reuters і Віктара Драчова з AFP не акрэдытавалі на мерапрыемствы з нагоды падпісання Мытнага саюза Казахстана, Расіі і Беларусі. Афіцыйная прычына адмовы — недахоп месца.

Саміт пройдзе ў памяшканні Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі. Калі фотажурналістам беларускіх незалежных СМІ у акрэдытацыі на мерапрыемствы такога ўзроўню пастаянна адмаўлялі і раней, то для фатографаў AP, Reuters i AFP адмова была хутчэй нечаканай.

Разам з тым, для карэспандэнтаў афіцыйных СМІ месца ў зусім не маленькай Нацыянальнай бібліятэцы знайшлося.

Канферэнц‑зал НБРБ мае плошчу больш за 700 квадратных метраў і разлічаны на 500 пасадачных месцаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?