Еўра рыўком перадолеў адзнаку ў 4100 рублёў. За адзін дзень ён падаражэў на 31,5 рубеля.

Заўтра будзе каштаваць 4115,21 рубля. Гэта абсалютны рэкорд еўра ў Беларусі.

У некаторых банках за еўрапейскую валюту ўжо сёння трэба аддаць 4175 рублёў.

Абсалютны рэкорд усталяваў і расійскі рубель, упершыню перайшоўшы праз мяжу ў 95 рублёў.
Цяпер ён ацэньваецца ў 95,17 рубля.

Даляр па-ранейшаму каштуе 2740 рублёў.

Такім чынам, дэвальвацыя беларускага рубеля да кошыка валют дасягнула 6,65%.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?