15 жніўня на радзіме Васіля Быкава, у Бычках, пачнецца традыцыйны пленэр. Гэтым разам ён прысьвечаны Рыгору Барадуліну. У праграме – выступы бардаў, пісьменьнікаў і, вядома, мастакоўская праца. У пленэры возьмуць удзел 15 мастакоў зь Менску, Віцебску, Гомелю, Моталю. Падчас адкрыцьця пленэру мастакі зьбіраюцца перадаць дому-музэю Васіля Быкава партрэт пісьменьніка, выкуплены ў мастака Міхася Моўчана. Пісаны партрэт з натуры. Урачыстае адкрыцьцё пачнецца а 15-й гадзіне. Наведаць дзядзьку Рыгора і яго сяброў у Бычках можна будзе да 22 жніўня.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?