На волі 37-гадовы мужчына пабыў усяго 6 гадзін. У дзень вызвалення з калоніі па дарозе дадому ў Гродна ў стане алкагольнага ап’янення ён здзейсніў новае злачынства.

Адзначыўшы выхад на волю, мужчына сеў у цягнік да Гродна, але даехаць без прыгодаў не змог. Працягнуць свята ён вырашыў тут жа — у цягніку, праўда гуляць ужо не было за што. Таму былы зняволены пачаў патрабаваць грошы ў аднаго з пасажыраў вагона. Ён прыставіў да жывата мужчыны руку, імітуючы нож і разжыўся пяццю тысячамі рублёў.

У Мастах пацярпелы зрабіў заяву ў міліцыю, а ў Гродне зламысніка ўжо сустракаў нарад міліцыі. У выніку з ваўкавыскай калоніі мужчына пераехаў у СІЗА турмы №1 у Гродне. Распачатая крымінальная справа паводле арт. 206 ч. 2 КК РБ — «рабаванне па прыкметах адкрытага выкрадання маёмасці, здзейсненага паўторна».

Блог Гродно s13

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0