Шмат дзе яшчэ на Глыбоччыне захаваліся фрагменты даўняй брукаванай дарогі, што ішла з Вільні на Полацк.

Глыбоцкія краязнаўцы называюць яе Альгердавым шляхам: мяркуюць, што гэтай дарогай рухаліся войскі Вялікага Княства ў маскоўскіх паходах канца XIV стагоддзя.

Сёлета мясцовыя дарожнікі рэканструявалі ўчастак дарогі ад мястэчка Зябкі да Старых Зябак: пашырылі, выпрамілі павароты, паклалі асфальт. Падчас рамонтных работ былі спілаваныя ўсе старыя дрэвы, многім з якіх не менш як сто год.

Па дарозе, канечне, ездзіць стала лепш, але ўжо нічога не нагадвае пра старадаўні шлях. Ужо не адчуваецца дух даўняй эпохі. Ідучы па гладкім асфальце, цяжка ўявіць, як тут магла ступаць нага Альгерда або Сцяпана Батуры.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?