На ім да гродзенскіх калегаў прыехала дэлегацыя польскіх транспартнікаў на чале са старшынёй праўлення прадпрыемства рэгіянальных перавозак у Варшаве Томашам Марачэўскім.
Госці ўзялі ўдзел ў адкрыцці фотавыставы «Беласток запрашае», якая размясцілася на другім паверсе чыгуначнага вакзалу.
Гісторыя чыгуначных зносін паміж Беластокам і Гродна налічвае ўжо 147 гадоў, яна пачалася з ўводу ў 1862 годзе чыгункі Санкт‑Пецярбург — Варшава. Цяпер работнікі чыгуначнага транспарту Гродна і Беластока актывізавалі сваю дзейнасць у наладжванні суседскіх стасункаў. Летась аналагічная фотавыстава «Гродна запрашае», прысвечаная 140‑годдзю гродзенскага вакзала і 880‑годдзю горада над Нёманам, прайшла ў Беластоку.
Польскія калегі прэзентавалі магчымасці новага пасажырскага цягніка, так званага рэйкавага аўтобуса, выпуск якога наладжаны ў Быдгашч (Польшча).
Двухсекцыйны дызельны цягнік прызначаны для выкарыстання ў прыгарадных зносінах.
Камфартабельны салон адаптаваны для абслугоўвання інвалідаў‑калясачнікаў, цягнік абсталяваны сістэмай відэаназірання. Ён можа развіваць хуткасць да 120 км/г.
Паводле словаў кіраўніка маркетынгавай службы кампаніі‑вытворцы PESA Мечыслава Тышака, спецыялісты прадпрыемства распрацавалі такія аўтобусы, адаптаваныя да шырокай чыгуначнай рэйкі, якая выкарыстоўваецца ў краінах СНД. Кампанія ўжо працуе з чыгункамі Украіны і Расіі і зацікаўлена ў такім жа ўзаемадзеянні з беларускім бокам.
Да слова, зручнасць і камфорт перамяшчэння рэйкавы аўтобусам, які шырока выкарыстоўваецца ў Польшчы, змаглі ацаніць і журналісты.