Следства па справе ваўкавыскіх прадпрымальнікаў Мікалая Аўтуховіча і Уладзіміра Асіпенкі завершана.

Пра гэта паведаміла Тамара Сідарэнка, адвакат Уладзіміра Асіпенкі. Як зазначыла адвакат, 26 лістапада яе падабаронны падпісаў пратакол аб заканчэнні следства. «Мы з ім пачалі знаёміцца з матэрыяламі справы», — сказала Сідарэнка.

Як зазначыў праваабаронца Алег Волчак, завяршэнне следства ў дачыненні да Асіпенкі азначае, што яно завершана і ў дачыненні да Аўтуховіча.

***

Ваўкавыскія прадпрымальнікі Мікалай Аўтуховіч, Юрый Лявонаў і Уладзімір Асіпенка былі затрыманы 8 лютага 2009 года. 18 лютага ім было прад’яўлена абвінавачанне па арт. 218 Крымінальнага кодэкса. 23 чэрвеня ў дачыненні да Аўтуховіча і, як паведаміла МУС, «іншых асоб» была распачата справа па арт. 359 КК (тэрарыстычны акт) у выглядзе падрыхтоўкі (арт. 13). Абвінавачанне ў падрыхтоўцы тэрарыстычнага акта Асіпенку і Аўтуховічу было прад’яўлена 20 лістапада.

8 жніўня Лявонава вызвалілі з мінскага следчага ізалятара, а 24 верасня з яго былі зняты ўсе абвінавачанні.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?