Мадэль Нацыянальнай школы прыгажосці Яна Супрановіч прадставіць Беларусь на міжнародным конкурсе прыгажосці Miss International 2009, фінал якога пройдзе 28 лістапада ў Пекіне.

Як паведамілі ў Нацыянальнай школе прыгажосці,

21-гадовая студэнтка Інстытута сучасных ведаў Яна Супрановіч — фіналістка конкурсу «Міс Мінск 2009».

Сёлета ёй трэба будзе спаборнічаць з 70-ю дзяўчатамі з розных краін свету.

Міжнародны конкурс прыгажосці Miss International — адзін з самых прэстыжных і найбольш вядомых конкурсаў прыгажосці, які праводзіцца з 1960 года. Да 1967 года конкурс праводзіўся ў Каліфорніі (ЗША), пасля гэтага — ў Японіі. Сёлета конкурс прыгажосці пройдзе ў Кітаі — як адно з мерапрыемстваў, якія папярэднічаюць адкрыццю сусветнай выставы World Expo 2010 у Шанхаі.

Беларусь упершыню ўзяла ўдзел у Miss International у 2007 годзе. Прадстаўніца Беларусі Юлія Сіндзеева ўвайшла ў тройку пераможцаў, заваяваўшы тытул «II Віцэ-Міс». Летась краіну прадстаўляла 21-гадовая мадэль Нацыянальнай школы прыгажосці Таццяна Рынейская, якой быў прысуджаны тытул «Міс натуральная прыгажосць».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?