У чацвер у Інстытуце тэалогіі імя святых Мяфодзія і Кірыла БДУ прайшоў вечар Аб’яднання маладых праваслаўных рок‑музыкантаў «Theology Rock corporation».

Правядзенне падобных вечароў у мінскім Інстытуце тэалогіі стала ўжо традыцыйным. Так у 2008 г. перад кожным шматдзённым постам рок‑музыканты праводзілі канцэрты, на якіх гучалі як аўтарскія песні, так і вядомыя рок‑кампазіцыі.

На думку арганізатараў, падобныя мерапрыемствы аб’ядноўваюць моладзь, асабліва тых, хто толькі пачынае прыходзіць у царкву.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?