Як паведаміў начальнік батальёна ДПС ДАІ Аляксандр Мельнікаў, 26 лістапада ў 4.30 супрацоўнікі ДАІ спрабавалі спыніць у Гомелі аўтамабіль «Форд‑Эскорт», але кіроўца не рэагаваў.

Экіпаж ДАІ пачаў пераслед. Вадзіцель «Форда» ствараў пагрозу ўдзельнікам дарожнага руху, а таксама спрабаваў скінуць з трасы аўтамабіль ДАІ.

Аўтамабілі выехалі за рысу горада. Было вырашана прымяніць зброю. Але нават на папераджальныя стрэлы ў паветра згоншчыкі не рэагавалі. «Форд» рухаўся з хуткасцю 130 км/г. Пасля шасці стрэлаў па колах аўтамабіль з’ехаў у кювет, згоншчыкі кінуліся наўцёкі, але супрацоўнікі ДПС іх затрымалі.

Усе ўдзельнікі ўгону — вадзіцель і трое пасажыраў — непаўналетнія жыхары Рэчыцы і Рэчыцкага раёна 15 і 16 гадоў.

Яны перададзены для разбору ў Рэчыцкі РАУС.

Падчас следства ўстаноўлена, што 25 лістапада каля 22.00 у Рэчыцы гэты аўтамабіль быў украдзены. Яго гаспадар — 55‑гадовы жыхар Рэчыцы, раніцай 26 лістапада ён падаў заяву ў міліцыю.

У дачыненні да падлеткаў распачата крымінальная справа.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?