Такую заяву ён зрабіў у інтэрв’ю газеце «Стампа» перад візітам Берлусконі.

«Мы тыдзень таму вызначыліся, што пачынаем шэраг мерапрыемстваў у гэтым кірунку пачынаючы з парламенцкіх слуханняў і ўзняцця гэтай тэмы ў СМІ».

Лукашэнка спаслаўся на тое, што на рэферэндуме 1996 года большасць грамадзян выказалася за захаванне найвышэйшай меры пакарання. А рашэнне рэферендума можа скасаваць толькі новы рэферэндум.

Ён спаслаўся таксама на прыклад ЗША, дзе смяротнае пакаранне захоўваецца ў многіх штатах.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?