У Палацы мастацтва (Казлова, 3) з 12 да 20 жніўня
мае адбыцца фэстываль «Мядовы спас». Адначасова пчаляры прапануюць менчукам мёд збору 2006 году і на плошчы каля Катэдральнага сабору. На фэсьце можна будзе набыць самы розны мёд: ліпавы, майскі, грэчкавы, верасовы. Яго прывязуць беларускія пчаляры і манахі з Полацку, Жыровічаў, Берасьця. Сьвятаелісавецінскі манастыр прапануе мёд з манастырскіх пасек Алтаю і Башкірыі. Упершыню можна будзе пакаштаваць і чысты мёд з шалвеі.
Фэст «Сьвята мядовага спасу» таксама пройдзе з
12 да 14 жніўня ў Доме Ваньковічаў (Інтэрнацыянальная, 33а).
Пляцоўка перад музэем ператворыцца ў імправізаваную пасеку з вульлямі і борцямі. Таксама будзе арганізаваная выстава-продаж і дэгустацыя мёду. Таксама ў музэі 12 жніўня а 15-й гадзіне мае адкрыцца выстава «Казкі Мядовага спасу», дзе можна будзе пабачыць працы Т.Беразенскай, М.Селяшчука, В.Славука, Н.Паплаўскай.