Паводле звестак абследавання хатніх гаспадарак у ліпені—верасні 2009 года ў параўнанні з ліпенем—вераснем 2008 года паменшылася спажыванне ўсіх асноўных прадуктаў харчавання з разліку ў сярэднім на чалавека ў месяц.

Звесткі апублікавала Галоўнае статыстычнае ўпраўленне Мінска.

Так, спажыванне хлеба і хлебапрадуктаў зменшылася на 5,6%, малака і малочных прадуктаў — на 0,4%, мяса і мясапрадуктаў — на 3,3%, рыбы і рыбапрадуктаў — на 8,3%, яек — на 6,7%, бульбы — на 9,8%, агародніны і бахчавых — на 2,3%, фруктаў і ягад — на 1,5%, цукру і кандытарскіх вырабаў — на 7,1%.

Паводле звестак выбарачнага абследавання хатніх гаспадарак у ліпені—верасні 2009 года на пакупку прадуктаў харчавання і харчаванне не дома было выдаткавана ў

сярэднім за месяц 611,7 тыс. рублёў, ці 37,6% ўсяго спажывецкага расходу.

Доля расходаў па гэтым паказчыку ў параўнанні з трэцім кварталам 2008 года знізілася на 0,7%.

У структуры расходаў хатніх гаспадарак на пакупку прадуктаў харчавання на мяса і мясапрадукты прыходзілася 35% (у трэцім квартале 2008 года — 34,2%), малако і малочныя прадукты — 17,6% (17%), хлеб і хлебапрадукты — 11,7% (11,4%), фрукты і ягады — 7,5% (8,1), агародніну і бахчавыя — 6% (6,8%), яйкі — 1,8% (1,8%), рыбу і рыбапрадукты — 4,9% (5,5%).

Зніжэнне матэрыяльнага дабрабыту хатніх гаспадарак Мінска ў ліпені—верасні 2009 года прывяло да павелічэння долі спажывання прадуктаў харчавання, вырашчаных на прысядзібных і дачных участках,

у агульным аб’ёме спажывання, адзначылі ў статыстычным упраўленні. У трэцім квартале 2009 года ўдзельная вага такіх прадуктаў у агульным аб’ёме спажывання склала: бульбы — 46,6% (у трэцім квартале 2008 года — 43,2%), агародніны і бахчавых — 44,3% (42,2%), фруктаў і ягад — 31,6% (22,5%), яек — 13,4% (9%), малака і малочных прадуктаў — 1,7% (1,2%), мяса і мясапрадуктаў — 3,2% (2,2%), рыбы і рыбапрадуктаў — 9,9% (3,9%).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?