Справа па пунктах 1 і 2 часткі 2 артыкула 139 Крымінальнага кодэкса (забойства дзвюх старых чалавек) распачата пракуратурай Віцебскага раёна па факце двайнога забойства ў вёсцы Астрэйкава.

Пра гэта паведаміў следчы‑крыміналіст пракуратуры Віцебскай вобласці Уладзімір Байданаў.

Трупы 87‑гадовай і 82‑гадовай сясцёр з чэрапна‑мазгавымі траўмамі былі знойдзеныя ў іх доме 28 лістапада. Састарэлыя жанчыны былі забітыя паленам. Знікла як мінімум 40 тыс. рублёў.

Ва ўчыненні злачынства падазраюцца два мясцовыя жыхары. Аднаму з іх 27 гадоў, другому — 22 гады. Старэйшы затрыманы, малодшы знаходзіцца ў вышуку.

Расследаваць справу будзе пракуратура Віцебскай вобласці.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?