Рэчаў на суму 8 мільёнаў рублёў вынеслі невядомыя злачынцы з дома на хутары, што недалёка ад вёскі Гіневічы Валожынскага раёна. 26 лістапада заведзенакрымінальная справа.

Памочнік начальніка райаддзела міліцыі Сяргей Латышаў расказаў: зладзеі залезлі ў дом праз акно, выняўшы шыбу. Гаспадары заўважылі адсутнасць рэчаў на сваіх месцах 25 лістапада.

З дома злачынцы вынеслі касілку, бензапілу, кампрэсар, мыйны пыласос, два DVD‑прайгравальнікі, тэлевізар, шрубавёрт, электрычны лобзік, дыскавую пілу, шліфавальную машынку, пілу‑балгарку, дрыль. Наўрад ці гэта мог зрабіць адзін чалавек, сказаў Сяргей Латышаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?