У краме кіраўнік італьянскага ўраду пакінуў больш за 800 тысяч.

Пасля ўскладання кветак да манумента на плошчы Перамогі, кіраўнік ураду Італьянскай Рэспублікі вырашаў прагуляцца па нашай сталіцы. Кароткі шпацыр скончыўся ў краме «Крышталь», што на галоўным праспекце. Там уладальнік футбольнага клуба «Мілан» набыў цукерачніцу і вазу для садавіны барысаўскай вытворчасці агульным коштам больш за 800 тыс. беларускіх рублёў. Алкагольная прадукцыя аднайменнага мінскага завода Сільвіё Берлусконі не зацікавіла.

«Такі прыемны мужчына, быў нядоўга. Набыў і пайшоў», — падзяліліся ўражаннямі прадавачкі «Крышталя».
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?