Футбаліст «Мінска» Аляксей Панкавец заключыў кантракт тэрмінам на тры гады з брэсцкім «Дынама». Абаронца прыглянуўся трэнеру берасейцаў Юрыю Пунтусу.

Да гэтага Панкавец выступаў за мінскія «Атаку‑Аўру» і «Тарпеда‑МАЗ», «Гомель», а таксама ўкраінскі «Харкаў». За нацыянальную зборную Беларусі Аляксей правёў два матчы.

Чэмпіён Беларусі‑2003 у складзе «Гомеля».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?