Пасольства Польшчы ў Вільні накіравала ноту ў МЗС Літвы з нагоды таго, што на будынку дыпламатычнага прадстаўніцтва быў намаляваны перакулены крыж і напісана патрабаванне: «Прэч з Літвы».

«У ноце мы папрасілі вывучыць гэтае пытанне», ‑‑ распавяла дарадца пасла Ева Фігель.

Інцыдэнт здарыўся ў нядзелю, паліцыя пачала расследаванне.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?