Мэр Масквы Юрый Лужкоў часткова выйграў пазоў у аднаго з кіраўнікоў апазіцыйнага руху «Салідарнасць» Барыса Нямцова і ВД «Камерсант» аб абароне гонару. Абражаны Лужкоў атрымае па $17 тысяч даляраў ад кожнага з іх.

«Камерсант» і Нямцоў павінны абвергнуць фразу «Я абсалютна згодны з Цоем, што мы з Лужковым рознавялікія фігуры: я лічу, што Лужкоў карупцыянер і вор, а я не».
Цой — прэс-сакратар маскоўскага мэра.

Суд пацвердзіў абразлівы характар толькі аднаго выказвання Нямцова з сямі, на якія скардзіўся мэр Масквы. Нямцова радуе, што астатнія шэсць фраз былі прызнаныя судом. Суд згодны, што Лужкоў падпісваў пастановы, якія дазваляюць зарабляць казачныя грошы яго жонцы Алене Батурынай, і што карупцыя стала сістэмай у Маскве.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?