Актывіст расейскага маладзёвага руху «Оборона» Мікалай Збарашэнка сеньня быў вызвалены зь менскага спэцпрымальніка-разьмеркавальніка. На цягніку ў 20.50 ён выехаў у Маскву.
У пашпарце Мікалая пастаўлена адзнака пра забарону наведваньня Беларусі на працягу 5 гадоў. На разьвітаньне актывісту беларуская моладзь падарыла бела-чырвоныя гваздзікі.
Фота і тэкст Андрэя Лянкевіча
0
0
0
0
0
0