Убачыць знiчкi i загадаць жаданне можна будзе 3—19 снежня, паведамiлi ў абсерваторыi БДУ. У гэты час Зямля пройдзе скрозь адзiн з самых эфектыўных штогадовых метэорных патокаў Гемiнiды.

Астраномы пераконваюць, што зарапад не пакiне абыякавымi аматараў незвычайных астранамiчных з’яў, галоўнае — каб пашанцавала з надвор’ем, таму што часта з‑за працяглай снежаньскай воблачнасцi падзенне нябесных целаў складана назiраць. Свайго максiмуму паток дасягне 14 снежня — у гэты дзень у гадзiну будзе падаць да 120 метэораў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?