Прагноз надвор’я ў Беларусі на 3—5 снежня.
Паводле прагнозу Рэспубліканскага гідраметэацэнтра, 3 снежня па Беларусі будзе воблачна з праясненнямі, пераважна па ўсходзе краіны месцамі невялікія дажджы. У асобных раёнах туман. Вецер пераменных напрамкаў 3—8 м/с. Тэмпература паветра на працягу сутак плюс 2—9°С, ноччу па захадзе ад 0 да мінус 2°С.
У Мінску 3 снежня воблачна з праясненнямі, без істотных ападкаў. Слабы туман. Вецер пераменных напрамкаў 3—8 м/с. Тэмпература паветра ноччу плюс 2—4°С, днём плюс 3°С.
У наступныя двое сутак, 4—5 снежня, у Беларусі чакаецца воблачна з праясненнямі. У асобных раёнах невялікія ападкі (дождж, мокры снег). Месцамі туман, вецер паўночна‑ўсходні, усходні 4—9 м/с. Тэмпература паветра: 4 снежня ноччу ад мінус 2 да плюс 5°С, днём плюс 1—7°С; 5 снежня ноччу ад мінус 2 да плюс 3°С, днём ад 0 да плюс 5°С.
У Мінску 4 снежня воблачна з праясненнямі, без істотных ападкаў. Вецер паўночна‑ўсходні, усходні 4—9 м/с. Тэмпература паветра ноччу ад 0 да плюс 2°С, днём плюс 2—4°С.