Лідэр Руху «За Свабоду» каментуе падпісанне Мытнага саюзу паміж Беларуссю, Казахстанам і Расіяй.

«Улада кажа, што трэба паставіць заслон старым машынам, каб Беларусь не стала звалкай старых аўтамабіляў. Але чамусьці ў нас ніхто добраахвотна не адмаўляецца ад еўрапейскага «хламу», на карысць новай прадукцыі АўтаВАЗу. Мыты вельмі завышаныя і на новыя аўтамабілі. У некаторых выпадках мыта падвысіцца амаль у 10 разоў.

Гэта выкрывае сапраўдную мэту новай мытнай палітыкі − абарона расійскіх вытворцаў легкавых аўтамабіляў. Згода беларускіх уладаў на новыя мыты дэманструе цынічнае стаўленне да інтарэсаў сваіх грамадзян», − лічыць Аляксандр Мілінкевіч.

На думку лідэра Руху «За Свабоду», аўтамабіль, які даўно ператварыўся з раскошы ў штодзённую неабходнасць, стане менш даступным. Беларусам прапануюць купляць менш якасныя, не сучасныя і дастаткова дарагія расійскія машыны. Беларуская прамысловасць не атрымае ад гэтага ніякіх выгадаў.

«Калі б у Беларусі былі нармальныя і паслядоўныя адносіны з краінамі Еўразвязу, дык у нашай краіне даўно было распачата зборка папулярных мадэляў аўтамабіляў, а мыта на новыя еўрапейскія аўтамабілі была б вельмі нізкай», − падсумоўвае Аляксандр Мілінкевіч.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?