Аляксандр Юрэвіч адбірае мяч у Фабіу Куэнтрау, аўтара другога гола ў нашы вароты.

Аляксандр Юрэвіч адбірае мяч у Фабіу Куэнтрау, аўтара другога гола ў нашы вароты.

 Віталь Радзівонаў у атачэнні гульцоў «Бенфікі», злева - гулец БАТЭ Аляксандр Алумона.

Віталь Радзівонаў у атачэнні гульцоў «Бенфікі», злева - гулец БАТЭ Аляксандр Алумона.

 Аляксандр Паўлаў даганяе Куэнтрау.

Аляксандр Паўлаў даганяе Куэнтрау.

 Сяргей Сасноўскі пяшчотна абдымае...

Сяргей Сасноўскі пяшчотна абдымае...

 Зноў Радзівонаў. Выскоквае бразільскі легіянер Давід Луіш.

Зноў Радзівонаў. Выскоквае бразільскі легіянер Давід Луіш.

 Паўлаў змагаецца з Фэліпэ Менезешам.

Паўлаў змагаецца з Фэліпэ Менезешам.

 Верамко (сядзіць): Ё-маё.

Верамко (сядзіць): Ё-маё.

 Менезеш адрываецца ад нашых.

Менезеш адрываецца ад нашых.

 Другі гол у нашыя вароты. Рукі ўгару ўзняў Хаві Гарсія, №8 - Рамірэш. Траву грызе Верамко.

Другі гол у нашыя вароты. Рукі ўгару ўзняў Хаві Гарсія, №8 - Рамірэш. Траву грызе Верамко.

 Іх гол, але ў свае вароты (аўтагол Мігела Вітара). Ляжыць Жуліё Сэзар. Кантрольны выхад да варот - у Радзівонава.

Іх гол, але ў свае вароты (аўтагол Мігела Вітара). Ляжыць Жуліё Сэзар. Кантрольны выхад да варот - у Радзівонава.

 Віктар Ганчарэнка. Усё скончана.

Віктар Ганчарэнка. Усё скончана.

БАТЭ – Бенфіка – 1:2. Пасля перамогі «Эвертана» ў Афінах (0:1) БАТЭ страціў нават тэарэтычныя шанцы на выхад у плей-оф.

Адразу і не ўспомніш, калі футбольны сезон у Беларусі сканчваўся так позна — аж зімой. Калі вызначыўся каляндар розыгрышу Лігі Еўропы, то падумалася, што партугальцам у Мінску будзе няпроста праз суровае снежаньскае надвор’е.

Тым не менш, тэрмометр вечарам 2 снежня паказваў дзесьці плюс пяць градусаў. І надвор’е было самым што ні на ёсць футбольным. Нават са скрухай падумалася, чаму ўнутранае першынства сканчваецца так рана. Таму козыр марозу ніяк не мог сыграць на карысць беларусаў.

Заўзятараў на трыбуны прыйшло дзесьці больш за 10 тысяч. Канечне, да аншлагу далёка. Асабліва, узгадваючы мінулую Лігу чэмпіёнаў. Зрэшты, станоўчыя зрухі адбываюцца і тут.

Летась людзі валілі на стадыён, каб паглядзець на «Рэал», «Ювентус», «Зеніт». Сёлета ж ідуць тыя, хто перажывае за БАТЭ. Амаль у кожнага шыі клубны шалік.

Хлопцы з Барысава, не шкадуючы глоткі, раўлі ў камеры тэлеканалаў: «Наш БАТЭ заўжды будзе першы». Побач за гэтым з іранічнай усмешкай назіраў старшыня айчыннай федэрацыі футболу Генадзь Нявыглас, запальваючы цыгарэту.

Партугальскіх фанаў прыехала няшмат, колькі дзесяткаў. Яны размясціліся ў адной з ложаў стадыёна. Паводзілі сябе гучна і эмацыйна. Канечне, перакрычаць беларусаў ім не ўдавалася. Але заўзелі з душой!

Вельмі чакаў пабачыць на мінскім стадыёне славутага арла Віторыя — сімвал «Бенфікі». Аж не прывезлі, можа дакументы складана было афармляць.

Першы сапраўды востры момант у матчы ўзнік на 28-ай хвіліне, калі Сяргей Крывец выконваў штрафны. Мяч паляцеў па складанай траекторыі. У вароты? Не? Куды? Папярэчына!
На гэтым момант не сканчваецца — мяч удала адлятае на нагу Максіма Бардачова. Той б’е… Міма. Стадыён цяжка ўздыхае.

Аўстрыйскі арбітр Томас Айнвалер падавалася занадта ліберальнічаў на полі. Колькі разоў можна было паказваць жоўтыя карткі (асабліва партугальцам), а ён абмяжоўваўся толькі вуснымі заўвагамі.

Усё ж першы тайм застаўся за нашымі. БАТЭ больш атакаваў, а абаронцы гасцей не саромеліся выбіваць мяч у аўт. Першы тайм пакідаў надзею.

Затое пачатак другога пачаўся халодным душам для аматараў БАТЭ. Барысаўцы першыя выйшлі на поле, і яшчэ колькі хвілінаў чакалі супернікаў. Можа змерзлі? Але ўжо ў першай атацы Менезес імкліва прарываецца па флангу і выкатвае выдатны пас на Хаўера Савіёлу — 0:1.

Ганчарэнка кідае ў бой нападаючых, замяняючы паўабаронцаў. А БАТЭ атрымлівае другі гол у свае вароты. На гэты раз Фабіё Каэнтрау скарыстоўваецца дзіркамі ў беларускай абароне.

Ужо праз дзве хвіліны Скавыш працісквае мяч у вароты «Бенфікі», але суддзя фіксуе афсайд. Яшчэ праз чатыры хвіліны цэнтральны абаронца Сяргей Сасноўскі ўсё ж дорыць трыбунам надзею, пасля ягонага пракіду мяч у свае вароты зрэзаў грудзьмі Мігел Вітар — 1:2.

Не атрымалася. БАТЭ быў бліжэй, каб прапусціць трэцім, чым адыграцца. Лісабонскага арла прыручыць так і не атрымалася.
Беларусы згубілі шанцы на выхад з групы, але не згубілі гонару. «Эвертану» будзе нялёгка ў апошнім матчы групы.
Сёння «Эвертан» у Афінах выйграў у АЕКа 1:0 (Дзініяр Білялетдзінаў, 6)

У гэтым матчы ліверпульцы зарабілі пяць жоўтых картак і атрымалі тры траўмы.

Пасля 5-ці тураў: Бенфіка – 12 (4 перамогі, 1 параза, баланс мячоў 11-2), Эвертан – 9 (3, 0, 2; 7-8), БАТЭ – 4 (1, 1, 3; 6-9) АЕК – 4 (1, 1, 3; 4-9).

***

«Бенфіка» і «Эвертан» датэрмінова выйшлі ў плей-оф, прычым партугальцы заваявалі першае месца.

БАТЭ і АЕК завочна паспрачаюцца за трэцяе месца, дзеля прэстыжу.

17 снежня БАТЭ ў Ліверпулі згуляе з «Эвертанам», а «Бенфіка» ў Лісабоне сустрэнецца з АЕКам.

Вынікі ўсіх гульняў у нашай групе І:

17 верасня: Бенфіка – БАТЭ – 2:0, Эвертан – АЕК – 4:0,
1 кастрычніка: БАТЭ – Эвертан – 1:2, АЕК – Бенфіка – 1:0,
22 кастрычніка: БАТЭ – АЕК – 2:1, Бенфіка – Эвертан – 5:0.
5 лістапада: АЕК – БАТЭ – 2:2, Эвертан – Бенфіка - 0:2.
2 снежня: БАТЭ – Бенфіка – 1:2, АЕК – Эвертан – 0:1.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?