У чацьвер, 10 жніўня, прайшло некалькі матчаў 1/16 фіналу Кубку Беларусі. За выняткам наваполацкага «Нафтану» каманды найвышэйшай лігі, некаторыя зь цяжкасьцямі, выйшлі ў наступны раўнд.
«Асіповічы» (Д3) – «Нёман» (Горадня) – 0:3.
«Дынама-Белкард» (Гародня, Д3) – «Дарыда» (Менскі р-н) – 1:2 (дадатковы час).
«Камунальнік» (Жлобін, Д3) – «Шахцёр» (Салігорск) – 1:1, пэн. – 4:5.
«Менск» (Д2) – «Нафтан» (Наваполацак) – 3:2.
«Мікашэвічы» (Д2) – «Гомель» – 0:2.
«Савіт» (Магілёў, Д3 – другая ліга) – МТЗ-РІПА (Менск) – 0:6.
«Смаргонь» (Д2) – «Дынама» (Берасьце) – 0:0, -- 5:6.
«Хваля» (Пінск, Д2 – першая ліга) – «Тарпэда» (Жодзіна) – 1:1, па пэнальці – 4:5.
«Хімік» (Сьветлагорск, Д2) – «Дняпро» (Магілёў) – 1:2.
У нядзелю, 13 жніўня, пройдзе рэшта паядынкаў. У прыватнасьці, правядуць свае матчы нашыя прадстаўнікі ў эўракубках: БАТЭ і «Дынама» (Менск)
У Калінкавічах менскае «Дынама» згуляе з мясцовай «Вэртыкальлю», камандай другой лігі. Пачатак а 17:00. Гарадзкі стадыён. Уваход вольны.
А ў Лідзе, на гарадзкім стадыёне, барысаўскі БАТЭ зь мясцовым аднайменным клюбам, што гуляе ў першай лізе. Пачатак а 17-й. Кошт квітка – 1 000.
Іншыя матчы:
«Ведрыч-97» (Рэчыца, Д2) – «Белшына» (Бабруйск). Рэчыца. Цэнтральны стадыён. Пачтак а 17-й. 1 500 руб.
«Верас» (Нясьвіж, Д2) – «Лякаматыў» (Віцебск). Нясьвіж. Стадыён «Ураджай».Пачатак а 16-й. Уваход вольны.
«Баранавічы» (Д2) – «Лякаматыў» (Менск). Баранавічы. Стадыён «Лякаматыў». Пачатак а 17-й. Квіток – 1 500.
«Спартак» (Шклоў, Д3) – «Зорка-БДУ» (Менск, Д2). Шклоў. Сталыён Спартак. Пачатак а 17-й. Уваход вольны.
«Полацак» (Д2) – «Мазыр-ЗліН» (Д2). Полацак. Стадын «Спартак». Пачатак а 18-й. Уваход вольны.
У нядзелю ж стануць вядомыя канчатковыя пары ўдзельнікаў 1/8 фіналу. Дзьве пары ўжо вядомыя: «Нёман» згуляе зь «Гомелем», «Дняпро» зь «Менскам».