Каляды ў літоўскай сталіцы сёлета могуць быць сціплымі, бо ў мэрыі няма грошай і дагэтуль не вызначыліся, колькі сродкаў можна выдаткаваць на калядныя мерапрыемствы.

Магчыма, што грошай будзе меней удвая, не 400 000, а 200 000 літаў (243 млн беларускіх рублёў).

«Мэрыя магла б і мільён літаў стрэліць у паветра, але толькі пасьля гэтага не засталося б на іншыя патрэбы. Гэта пытанне прыярытэтаў. Заўсёды прыстойнае свята можна арганізаваць за плюс/мінус некалькі сотняў тысяч літаў — сціпла, але прыгожа», — сказаў віцэ‑мэр Гінтаўтас Бабравічус.

Святочныя агні ў Вільні запаляць урачыста на дзвюх елках.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?