Міністэрства культуры і Беларускае добраахвотнае таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры спрабуюць прыцягнуць да крымінальнай адказнасці вінаватых у свядомым пашкоджанні гісторыка‑культурнай каштоўнасці, дома па вуліцы Рэвалюцыйная, 24‑а

11 лістапада КУП «Мінская спадчына» спрабавала зруйнаваць будынак ХІХ ст. па вул. Рэвалюцыйная (былая Койданаўская) 24‑а,, без дазволу Міністэрства культуры.

Прычым знос будынка спрабавалі пачаць бульдозерамі, нягледзячы на рашэнне Беларускай рэспубліканскай навукова‑метадычнай рады, якое прадпісвала ручную разборку канструкцый, каб потым як мага болей аўтэнтычнага матэрыялу было выкарыстана пры рэканструкцыі будынку.

Намаганнямі грамадскаці і спецыялістаў Упраўлення аховы гісторыка‑культурнай спадчыны і рэстаўрацыі Міністэрства культуры незаконныя дзеянні «рэстаўратараў» былі прыпынены.

Галоўны інжынер прадпрыемства Міхаіл Жых пасля гэтага выпадку абяцаў выконваць працы на аб’екце толькі згодна з рэкамендаванымі тэхналогіямі. Але як толькі атрымалі дазвол «Мінская спадчына» атрымала дазвол на на ручную разборку, 30 лістапада пачалося руйнаванне помніка пры дапамозе экскаватара. Яны паспелі знесці цэлае крыло пабудовы, гэта прыблізна 1/6 будынка.

На дадзены момант працы на зносу дома прыпынены Міністэрствам культуры, якое падрыхтавала матэрыялы, для пракурорскай праверкі, па факту нарушэнняў заканадаўства. А Таварыства аховы помнікаў звярнулася ў Пракуратуру Цэнтральнага раёна г. Мінска з просьбай прыцягнуць да крымінальнай адказнасці па ч.2 арт. 344 Крымінальнага кодэксу галоўнага інжынера «Мінскай спадчыны» Міхала Жыха і па арт. 428 дырэктара прадпрыемства Паўла Шыкунца.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?