Дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі сёння ратыфікавалі пакет дакументаў аб Мытным саюзе.

З агульным дакладам аб ратыфікацыі выступіў намеснік прэм’ер‑міністра Андрэй Кабякоў. Пакет дакументаў уключае 13 законапраектаў аб ратыфікацыі міжнародных дамоваў, якія фарміруюць дагаворна‑прававую базу Мытнага саюза Беларусі, Расіі і Казахстана.

Сярод ратыфікаваных дакументаў — пагаднення аб умовах і механізме прымянення тарыфных квот, аб парадку мытнага афармлення і кантролю, аб парадку дэкларавання тавараў і іх мытнага кошту, аб відах мытных працэдур і рэжымаў, аб парадку вылічэння і выплаты мытных плацяжоў. Ратыфікаваны таксама пратаколы аб прадастаўленні тарыфных льгот, аб адзінай сістэме тарыфных прэферэнцый, аб умовах і парадку прымянення ў выключных выпадках ставак увазных мытных пошлін, адрозных ад ставак адзінага мытнага тарыфу.

Як паведамлялася, Беларусь, Расія і Казахстан дамовіліся аб увядзенні з 1 студзеня 2010 года адзінага мытнага тарыфу, паўнамоцтвы па фарміраванні якога перадаюцца наднацыянальнага органу — Камісіі Мытнага саюза. З 1 ліпеня 2010 года пачне функцыянаваць мытная тэрыторыя трох краін. Такое рашэнне прынятае 27 лістапада ў Мінску па выніках пасяджэння Міждзяржаўнага савета ЕўрАзЭС на ўзроўні кіраўнікоў дзяржаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?