Старшыня ГА «Беларуская асацыяцыя журналістаў» каментуе прызначэнне АлегаПраляскоўскага на пасаду міністра інфармацыі.

«Прызначэнне міністрам інфармацыі Алега Праляскоўскага, у якога за плячамі кіраванне ідэалагічнай працай у краіне, — гэта чарговае пацверджанне таго, што, на жаль, дзяржава не бачыць мяжы паміж прафесіямі журналіста і ідэолага, — пракаментавала навіну старшыня ГА «БАЖ» Жанна Літвіна. — Сфера мас-медыя па-ранейшаму ўспрымаецца ёй як прыярытэтны накірунак прапагандысцкай працы. Трывожыць тое, што яшчэ падчас працы ў Галоўным ідэалагічным упраўленні сп. Праляскоўскі быў паслядоўным прыхільнікам ідэі дзяржаўнага рэгулявання Інтэрнету. Журналісты памятаюць яго выказванні наконт неабходнасці заканадаўча замацаваць адказнасць за распаўсюд «супрацьпраўнай» інфармацыі ў Сеціве. Новае прызначэнне можа быць знакам таго, што дзяржава вернецца да пытання кантролю над інтэрнет-прасторай».

baj.by

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0